🔴 9 Фестываль беларускага кіно BULBAMOVE запрашае 16/12/2023 на паказ фестывальных фільмаў і сустрэчу з аўтарамі ў Вільні.

У праграме новае незалежнае, ігравое беларускае кіно: старт: 17.00 г.

🔘 Бусел рэж. Януш Гаўрылюк, 18 хв. | 2023 г.
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/bocian-rez-janusz…/

🔘 Матузкі рэж. Павал Нядзьведзь, 9 хв | 2022 г.
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/matuzki-%d0%bc%d0…/

🔘 Усё нармальна рэж. Антон Жук, 15 хв. | 2022 г.
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/wszystko-dobrze-%D1…/

🔘 Замарозка рэж. Ольга Загороднікава, 5 хв.| 2023 г.
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/zamorozka-%d0%b7%d0…/

🔘 Начная размова рэж. Мацьвей Мычко, 16 мін. | 2022 г.
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/nocna-rozmowa-%d0…/

🔘 Партал рэж. Слуп Ахвяравальны, 6 хв. | 2023 г.
🎬https://bulbamovie.wordpress.com/…/portal-%d0%bf%d0%b0…/

🔘 Кроў і караоке рэж. Юры Сямашка, 11 хв. | 2023 г. (anima)
🎬https://bulbamovie.wordpress.com/…/krew-i-karaoke-%d0…/

🔘 Апошняя начная змена рэж. Максім Швед, 20 хв. | 2023 г. (mix)
🎬 https://bulbamovie.wordpress.com/…/ostatnia-nocna…/

☝️ хранаметраж паказу 100 хв.

🔴18.40 – сустрэча з беларускімі кіношнікамі:

🎬Януш Гаўрылюк – дырэктар фестывалю Bulbamovie
🎬Максім Швед – рэжысёр
🎬Павал Крыксуноў – актор
🎬Арцём Лобач – рэжысёр, мантажор

🔴 19.30 БОНУС!!! – НЯСПАДЗЯНКА!!! – ПРЭМ’ЭРА ФІЛЬМА пра які даведаецеся толькі на месцы ‎️‍🔥

📍 тэрмін: 16 снежня 2023 г. – 17.00 г. Вільня, вуліца Karmelitu 5

📍 рэгістрацыя на івэнт: https://forms.gle/YCXkJhzeMfGqdfhf7

📍 івэнт на FB: https://www.facebook.com/events/314571851403436


📍 сядзіба CreateCulture Space

🔥 AFTER PARTY BULBAMOVIE 🔥 Ў ВІЛЬНІ а 21.30 у BAR PAHONIA, заграе гурт Всё Crazy

📍 After party на FB: https://www.facebook.com/events/1196568077971109?ref=newsfeed

📍 партнёр івэнту: Belsat TV і Belsat Doc

сайт фестывалю: https://bulbamovie.wordpress.com/

Госці:

🔴Арцём Лобач – лаўрэат <<Сярэбранай Бульбы>> на ІІ Фестывалю беларускага кіно Bulbamovie ў 2012 г. Узнагароду атрымаў за кранальны фільм <<Простыя рэчы>> У суботу (16/12), Арцём будзе прадстаўляць каманду фільма <<Бусел>>, бо менавіта дзякуючы яму гэты фільм быў завершаны пасля 6 гадоў паўзы. Арцём, проста яго выратаваў, таму што змантавў!

Арцём Лобач – беларускі рэжысёр, дакументаліст, кліпмэйкер. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці „дызайнер”, пасля чаго вывучаў рэжысуру кіно і тэлебачання ў Акадэміі мастацтваў у Мінску, а таксама дакументальнае кіно ў школе Анджэя Вайды ў Варшаве.

Аўтар і рэжысёр дакументальных фільмаў для BELSAT TV і currenttime.tv; рэжысёр музычнага шоу „Belsat music live”.
Аўтар дакументальных фільмаў: „Гродна. Новы свет” (2008), „Калеты” (2009), „Простыя рэчы” (2012), „Беларускія песні: традыцыя адлегласці” (2017), „Шлях дадому” (2020), а таксама кароткаметражак „Змрок” (2009), „Дом” (2010), „Бліжэй, чым здаецца” (2015).

Рэжысёр музычных відэа для розных беларускіх гуртоў: Вольскі, Нізкіз, Нака, Вінцэнт, Вурай, J:Mors і інш.

Арцём Лобач – Bulbamovie 2012

🔴Максім Швед – рэжысёр дакументальнага кіно, фатограф і аўтар тэлерэпартажаў. Нарадзіўся ў 1979 у Менску. Вучыўся на аддзяленні «паліталогія» юрфаку БДУ, курсах рэжысёраў у Санкт-Пецярбургу і Менску. У 2016 скончыў курс DOC PRO кінашколы Вайды ў Варшаве. Яго фільм «Чыстае мастацтва» шмат вандраваў па фестывалях, дзе атрымаў некалькі значных узнагародаў. У Вільні пакажа новы эксперыментальны фільм са сваёй дачкой у галоўнай ролі «Апошняя начная змена»

Максім Швед на здымачным пляне «Чыстага мастацтва»

🔴Павал Крыксуноў – беларускі актор, які шмат гадоў працуе ўжо ў Польшчы. Выступаў між іншым у такіх беларускіх і польскіх карцінах: «Бусел», «Жыве Беларусь», «Таямніца гарбатай ямы», «Трагічная любоў», «Валынь, «Малады Пілсудскі».

Павал Крыксуноў на здымачным пляне «Маладога Пілсудскага»